Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яго не адчэпішся, ліпне і ліпне… Улез у агарод, кажэ—мой; улез у хату, кажэ—мая.

А што датычэ веры, дык тут ужо польскаму зьдзеку і паняверцы ня было канца і меры. Вера ёсьць справа святая,—бяз Бога ніхто жыць ня можэ. Гэта кожны чалавек добра ведае і знае. Але кожнаму здаецца, што яго вера—вера яго бацькоу ёсьць найлепшая, ці то яна будзе каталіцкая, ці праваслауная, ці лютэранская, ці жыдоуская. Ды не, палякі кажуць будзь абавазкова каталіком, ці, яшчэ, як яны гаворуць, польскай веры. А чаму гэта? А вось чаму. Годзі ужо палякам ашуківаць нас — беларусоу. Мала цяпер такіх дурняу, каб ім верылі. Вера ёсьць справа душы чалавека. Куды душа зьвертаецца, ніхай з Богом туды і ідзе. Хочэш быць каталіком, ідзі да касьцёлу памаліцца і паслухаць навуку хрысьціянскую, але ня польскую. Але у польскіх паноу была думка не тая. Яны не да касьцёлу прыхіляюць народ, а да Варшавы. Праз тоя яны і хацелі бы, каб усе праваслауные пакінулі свае цэрквы і пайшлі бы да касьцёлу маліцца па-польску і перасталі бы лічыць сябе беларусамі, а лічылі бы палякамі. Дзеля гэтага палякі і называюць сьвятую каталіцкую веру — польскай верай і заклікаюць і прымушаюць беларусоу да касьцёлу, каб хутчэй іх спалячыць і прылучыць усю Беларусь да Польшчы. Дзеля гэтага каталікам-беларусам хрысьціянскую навуку, малітвы. казаньня, літаніі і наагул усе набажэнствы у касьцелі адбываюць по-польску. Чаму-ж гэта так? Чаму-ж беларусу-каталіку не маліцца у касьцелі на роднай сваей беларускай мове? Чаму палякі і у сьвятым касьцелі думаюць, не аб душы збауленьні, а аб сваей Польшчы, ды аб тым, каб найхутчэй апаля-