Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Якраз у гэты год зімою, па калядах, я выпадкова паспрабаваў разам з таварышам А. Красуцкім пісаць вершы, апісалі пра мястэчка — ні то парасейску, ні то пабеларуску. Вышла так:

Капыль горад небальшой —
Слава аб ім громка
Разьнёслася па ўсім сьвеце,
А дзяржыцца тонка і г. д.

Было даволі, каб ускрыліць! Хутка ў нас гэткіх вершаў сабралася да 500 радкоў. Паказалі настаўніку — слабыя. Праведалі цану-10 капеек за радок. Як хацелася мець грошы! Куды больш, чымся таго, каб былі надрукаваны вершы…

Побач паддаў ахвоты да вандроўкі адзін артыкул з „Вестника Знания“. Апісваўся ў ім некім Васюковым адзін самародак з талентам ад прыроды, якога Васюкоў праз артыкул шукаў. Жэст самародка, пабываўшага ў Васюкова і пайшоўшага мерыць шыры Расіі, прыйшоўся нам па нутру. Ісьці — стала мэтай. А куды? Да Талстога — хтося, ці штось нам падказала…

Я быў к гэтаму часу самастойным соцыял-дэмократам, але бяз таленту ў руках і з ідэалістычным настроем. У гадавіну забойства Аляксандра II. ў 1905 годзе я прыняў чынны ўдзел, наперакор бацьком і настаўнікам, у вагромнай дэмонстрацыі ў Капылі. Далей падбівала на большае.

Ў жніўні, з тав. А. Красуцкім выехалі мы, забраўшы свае творы, з Капылю, але не да Л. Талстога, а ў Кіеў: там былі дзядзькі, было на што абаперціся — думалі,

Але абмыліліся, вядома, у дзядзькох і ў творах. Першыя нас ня ўстроілі, а другія, аднесеныя па радзе ў „Кіевскіе Отклики“, намі ня ўстроіліся. Рэдактор газэты парадзіў адаслаць іх Гарбунову-Пасадаву.

Цяжкае разувер‘е абарвала скрыдлы. Сумным вярнуўся я дадому, назад у Капыль, з якога праводзіла мяне ўся моладзь з рэволюцыйнымі песьнямі, з гарачымі разьвітаньнямі…

Як паказацца ў вочы?

Пасобіў рэволюцыйны выбух, у якім я прыняў чынны ўдзел. У мястэчку ў кастрычніку (1905 г.) зрабілі агульную забастоўку, „пабядзілі“ паліцыю. Адчыніліся іншыя горызонты, бацьком маім чужыя й незразумелыя, Я зрадніўся з ор-