Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сэрца, ён машынальна прысеў і прытуліўся ля бойніцы. „Нічога, нічога, браткі!“ казаў з мімавольнай пярэрвай у голасе зьбялелы ротны: „пойдзем у ватаку, не палохайцеся, дасьць бог, прывыкнеце… Нічога, нічога“… Чорнабароды туляк бурчэў, як ён пашоў: „Табе нічога, нічога, як у цябе ў Расіі, можа, маёнтак ёсьць, а ў мяне — што? Галодная баба і пяцёра малых“. Ніхто не падтрымаў тульскага, ніхто не асудзіў, а ўзводны зусім не ўзлаваўся, а толькі буркнуў: „А, брэшаш, ня ведаючы: наш ротны сам з мужыкоў“. — „Пасьля вайны нарэжуць зямлі“, сказаў другі. — „Нарэжуць тры аршыны, можа каму яшчэ сяньня“, не замаўкаў тульскі, адварачваючы ўвагу ад страшэннай канонады.

Яшчэ некалькі знарадаў, адзін па адным, вухнуліся блізка за акопамі. Хомка адхіснуўся ў куток і зрабіў крыж дрыжачаю рукою, трасучыся ў гнятучым чаканьні.

З глухім гулам ляціць яшчэ. І на момант раптам усё змоўкла. „Міма, міма!“ здавалася ў вушшу. А грымотны крэх захістаў бярозы і зямлю, задрыжэлі і пасыпаліся зямлёю акопы, калаціліся і тыхалі рукі й ногі, а тады зьнямелі. Хомка прыжмаўся, затуліўся, а нешта балюча таўханула яго ў жывот. „Камень ці палка адскочыла“, памысьліў, схапіўся пальцамі — і зьдзівіўся, што на пальцах кроў. Укінула ў пот, замлявіла, бажалася вады. Прамільгнуў воблік маткі, Гануткі, завіляла хвастом Курта. Ён трапіў у глыбокі сумёт, праваліўся ў сьнег, — і ўсё глыбей… А байбус-гарадчанін шпурляе і шпурляе ў яго больнымі крамянымі сьнежкамі. „За што?“ трудна вымавіць языком, і са сьлязамі крыўды, глыбокай і кро-