Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ючай душу, нячутна і самаму сабе пытаецца Хомка шэптам.

— За што?

Жах абняў хлопчыка, і ён валіцца наскрозь доньне глыбей і глыбей. Высока, хто ведае дзе, крычыць на краю фэльдфэбаль: „Насілкі“.

І змоўкла ўсё, няма ніскуль ані гуку.

— Нашто тут насілкі? — кажа ротны: — ён забіт, падбірайце толькі раненых!

У чорнай мгле блішчаць, яскрацца гострыя іголкі, тупеюць, зьнікаюць і зьліваюцца ў нішто.