Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчасьцем, як некалі ляжаў на начлезе пад густою елкаю, калі буйны дождж шамацеў у яе лапах… Цяпер хатыль і амуніцыя да нуднага болю гнялі яго. І толькі халадок раньня крыху ўзбадрыў. Разьвіднелася. У шэрай імгле паветра чулася глухое дрыжачае гудзеньне мотора. — „Аэроплян! Аэроплян!“ — пракінулася па радох. Задраліся галовы, — „У хлябу і то каланіца яго носець,“ прабурчэў нехта. Хомка насілу згледзіў у небе мецінку самалёта і падумаў: „Во падзівіліся-б асмолаўскія бабы і дзеўкі на такую штучку, — не далі-б веры“. Пад абед дашлі да штабу полку, дзе іх аглядаў палкоўнік і павіншаваў, што нарэшце дабраліся да яго, і прамовіў сур‘ёзна: „Ну, хлопцы, пакуль што ў нас заціш, а скора, скора будзе гарачая справа… прывыкайце!“

„Гарачае стравы“, як зьіначылі іхныя базыкалы, паднёс вораг таго-ж вечару. Яшчэ людзі не агледзеліся ў акопах і бліндажох, начальства ня ведала іхных іменьняў. Толькі Шпака прымеціў фэльдфэбаль, зьвярнуўшы ўвагу на яго маленькі выгляд, і запытаўся: „Ты з хахлоў?“

— Не, — адвесьціў высіленым голасам Хомка на начальніцкую блізкасьць і меў ад узводнага дакор, што трэба казаць: „Нікак нет!“ — і не забывацца на вайсковую навуку. Рыхтаваўся дадаць: „Магілеўскі“, ды яны ўжо пакінулі яго.

З налязаньнем цямноты затукалі недзе з бакоў кулямёты і пачалі бухаць нашыя і праціўніцкія батарэі. Загудзела ў паветры; першая граната з глушачым трэскам разарвалася ў драцяной загарадзі, раскідаўшы подалек камы зямлі. У Хомкі затыхала