Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіўна, што вуліца мае звычайны выгляд, снуюцца экіпажы і хапаюцца пешаходы, як быццам-то маршавая рота на пагулянцы, а ня йдзець на вайну. Усю ноч гармідэрылі на вакзале, а ў золак пад іграньне палкавое оркестры цягнік пашоў. Камандзірша ў беленькіх, гладзенькіх скураных пяршчатачках махала такою-ж беленькаю насатачкаю; нейкая цётка ў стаптаных лапцёх, прыпаўшы на плячо зьбялелай маладухі, раўла і смаркалася, а з цяплушкі няслося „вура“, шматкі прыпевак і зык гармоніка. Міналася спусьцелае поле і голыя гайкі, і мільгалі на спатканьне тэлеграфныя стаўпы. Міма надта адлеглых хатак плыло бліжэйшае, зважаючы на сябе пагляд Хомкі.

На трэці дзень прыехалі на глухую пляцформу з незразумелым назовам і чаранковымі дахамі будынкаў. Вёрст пяць ішлі па шосы да баронскага двору, дзе знаходзіўся штаб корпусу. Там пасілкаваліся. Выходзіў корпусны і нешта прамаўляў, кусаючы канцы жаўтава-сівых вусоў. Потым ізноў пацягнуліся, і ноч прашла ў дарозе, сярод няведамай пушчы. Зьбіваліся ў каўдобінах, зьяжджалі па коўзкіх убочынах дарогі ў канаву. Там-сям у лесе цьмелі чырвоныя вогнішчы, акамянелі прыкручаныя вузьдзечкамі да дрэў казачыя конікі, цямнеліся фурманкі, кухні. Хомка зьнямогся і ледзь пераступаў нагамі. На прывалах ён валіўся на памоклае лісьцё, як забіты, і каб ня ласкава-насьмешлівы покрык і лёгкі высьпятак таварышоў, ён-бы ня ўзьняўся. Хомка меўся абмеркаваць усё з усіх бакоў, усё ўцяміць, што і як, што і як… жаль яму, ці не? І толькі лезьлі ў галаву ўспаміны, здавалася вялікім