Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бойкім торгам і ўсякай весялосьцю… Апошнія гады усё меней зьбіраецца народу, цішэй гудзіць дуда і цішэй галосяць дудкі-пасьвісьцелі (так завуцца тут падвойныя жалейкі); ня так дужа і ня так шчыра пяюць сьляпыя старцы пра таго божага ўгодніка Лазара і толкі дзеля гадзіся пагражаюць пякельным агнём грэшнаму люду. Пагрыміць часам новенькі венскі гармонік; не зважаючы пройдзе сярод барвіста прыбраных дзевак і сапрэлых хлопцаў разудалы гарманіста ў лякірованых бліскучых ботах, троху запыленых; там яшчэ пакажацца музыка ў шэрым жупане нараспашкі з іскрыпкаю пад пахаю і азука-хлапчук, музыкін памагачы, з бубнам у ваднэй руцэ і балдавешкаю ў другой. Не даючы веры, падзівіцца моладзь на тры-чатыры столікі з убогімі, занадта сходнае цаны, ласункамі і, мінаючы Асмолава, усе пацягнуць над-вечар ў Лугвенева, дзе ёсьць гасьціныя каморы з прыемнай прахалодаю і ня дужа цёплым „баварскім“ півам для вясковых госьцікаў.

Старыя граматы і акты гаспадарства, у кругабегі вялікіх разбурэньняў пазаглабаныя ў бібліотэкі чужых краёў, ня мала сьведчаць аб сівой мінуўшчыне Лугвенева, аб яго красных часох пад уладаю ўнукаў і праўнукаў князя Лугвеня. А ў Лугвеневе анічога не захавалася. Разбурылася старыннай тутэйшай архітэктуры сінагога з дахам, падобным троху да цікавых дахаў на азіяцкіх пагадах і кумірнях, — яе зьняў на фотографію сваім чорным кадаком даўгі, як прасла, з нагамі, як у бусла жаўтавы ангелец у гетрах, што гасьцяваў у князя ў палацы. І сумятлівая яўрэйская галота, з адубелым або-ж і пагандлярску-ахіжаным біблейным сумам у