Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нары — нязручныя і брудныя. Цесна, — у невялічкім байраку дзьвесьце з гакам чалавек. „Восьмая рота, літара Б, байрак № 29“, мармоча сабе Хомка. Асмолава — як сон. Ня ймецца веры, што было яно ў яго жыцьці. Яно балюча прыходзіць у галаву толькі тады, калі заможныя таварышы адзержваюць з дому грошы і пасылкі. Хомка нікому ня шлець лістоў, і яму ніхто ня шлець. Шыбка пісаць ён ня ўмее, а лежачы на палацях, упоцемку, пісаць — дужа нязручная і марудная справа.

І думак не зьбярэш, калі навокала гыркаюць: ня так сеў, ня так крутнуўся, ня так адказаў. А гэтыя жудасныя штомінутныя зьняважаньні маткі — крояць сэрца. Здавалася, ніхто не разумее, не спачувае. Аднак, нешта аднаго разу, новабранец другога ўзводу, нязграбны, суталаты і з тварам у рабацьці яўрэй з Дуброўні, што некалі прыяжджаў у Асмолава скупліваць яйцы і баравікі, екатліва закрычэў у вадказ аддзялённаму: „Мая маці ня сучка!“ — загуў і выскачыў нечага з строю. Хомка ўцяміў, што ён не адзінокі ў сваіх думках. Хлопчык-прапаршчык, сам ужо добра заўчоны на тую лаянку, пры гэткім выпадку пачырванеў і засумяціўся, а Хомка здаволена зразумеў, на чыёй старане праўда.

Дні здаваліся тыднямі, тыдні — месяцамі, а калі адбілі ў полк тэлеграму з Рыгі, здавалася, працёк адзін дзень — даўжэнны, але парожні. Хомка з таварышамі ўсьцешыўся, што паедуць на позыцыю, — было цікава, хоць троху й страшнавата. Увечары ішлі яны ў новенькіх, пахнючых дзёгцем ботах, у шынэлях з пахам молі ці больніцы, ішлі з песьняю па мокрай брукаванай вуліцы, і было надта