Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыць трамвай і электрычнасьць. І нейкае „ўсё роўна“ ахоплівае думку аб сваім хатнім, дарагім і любым, ды як падумаць — жалкім і ўбогім. „Усё роўна“ зьвязана і з будучыняй — невядомай, страшной, а цяпер неяк і мала ўжо цікаўнай.

Калі-ж Хомку выпраўлялі, надвор‘е і дарога папсаваліся ў канец, было гразка і сьцюдзёна. З неба па чароду то лілося як з вядра, то сыпаўся брызок, — дробненькі, як пыл. „На добрую долю вяшчуе“, сказаў нехта аб пагодзе Хомчынай маці, але маці яшчэ болей засмуцілася.

А за гаем, ужо на ростанях сустрэлі мокрага настаўніка. Спыніліся. І настаўнік цалаваўся з усімі хлопцамі і з Хомкам. Ён упусьціў заплаканыя непагадзьдзю акуляры з рук у лужу, і Хомка падняў іх яму. Усе глядзелі сяньня ўбок, і настаўнік глядзеў таксама ўбок, міма Хомчыных воч. Можа ад жалю, а можа дзеля свае няўзоркасьці.

Паехалі. Пабрыў у школу настаўнік, паставіўшы каўнер ад дожджу, а яны паехалі.

Домна галасіла на цэлае Асмолава, і гэтае матчына выцьцё гучэла Хомцы ў вушшу, як нешта непатрэбнае і прыкрае, да самага гораду. Не выхадзілі з галавы і Нупрэіхіны словы: „І Хомачку бяруць — саўсім пісклёнка. Ці здолеець ён стрэльбу, бедненькі, насіць“…

Казарма і муштра заглушылі тое выцьцё і тыя словы. Ат, што! Тут-жа было ў сто рэдзь горай, чымся ў батракох. Кормяць горш, як гаспадар Курту; заўсёды нечага ня хопіць: порцыі мяса ці кашы. Спаць хочацца нязвычайна. Цела ные і сьвярбіць, як-бы што па ім бесьпярэч глабаецца. Палаці, або