Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шых заляцаньняў да дзяўчыны і з таго адарванага абцаса. Ён выцягнуў абцас у Хомкі з кішэні, шпурляў далёка наперад па дарозе, станавіўся ракам, станавіў і Хомку так-жа сама ракам — і абодвы паўзьлі па траве, курняўкаючы, як каты. Паўзьлі да таго месца, дзе шпякнуўся абцас, знаходзілі яго, і Пятрок ізноў кідаў, і ўзноў яны, п‘яныя, вытвараліся катамі…

Хомцы было ўсё-‘дна. Тупое і цяжкое нейкае адурэньне нашло на яго, прыціснула яго, згняло яго…

Ён пакараўся Петраку, ішоў, поўз, сьмяяўся, крычаў і пяяў, і хацеў плакаць… І з такім-жа тупым подзівам заўважаў патроху, што духаты ўжо няма, што распаўсюдзілася прыемная вечаровая прахалода, налягае змрок з цёмнаю начою…


VII

Вазьмі, маці, пяску жменю,
Пасей, маці, на каменю:
Як прыжджэшся пяску ўсходу, —
Тады верне сын з паходу…

З народнае песьні.

Вайна засьпела раптам: каго ў полі, каго на сенажаці, — і адгукнуліся на страшную навіну неяк лёгкадумна і вясёла. Запасьнікі пакідалі косы, цалюткі вечар пілі і елі, быццам у вялікае сьвята, гаманілі дужа многа і абы-што, і ўсё з адбіткам незразумелай хваравітасьц!, як у трасцы.

А рана-раненька па ўсіх дарогах пацягнуліся гаманлівыя ці нямыя падводы з мужчынамі й бабамі на зборніцу ў горад.

Далей была зіма, наборы некрутаў і запасных за новыя гады, надышла вясна, другое лета, — і здавалася, канца гэтай нудзе ня будзе…