Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ны рукі адразу асьцюдзянелі. Яму карціла кінуцца на ворага, і кінуўся-б, каб толькі ня было тут гэтае Гануткі. Добрая-ж і яна! Ды гостры гнеў хутка зацьміўся цяжкім прыгнётам, адчаем і злосьцю да ўсяго на сьвеце — так, як бывала і ў яго дзеда, і ў бацькі, алькоголікаў. Яму цяпер было так, быццам ён — гэта ня ён. Нехта другі, а ня ён цешыўся з харошага жыцьця яшчэ сяньня ўраньні. Нехта другі, а ня ён, а калі ён, дык ня ўчора надвечар, а даўна-даўна, як у тумане, сядзеў на ральлі, скарадзіўшы пад жыта… Праляцела, як сон і з нейкім болем і цяжкасьцю вялікаю, што гэта-ж ён сам сядзеў учора на ральлі… адпачываў у чырвоным золаце сонца на захадзе… смакаваў сала з халодным блінам… радасна пазіраў на роўненькія сьлядкі ад кляцоў… на сваю добрую працу… І быў тады шчасьлівы, здаволены жыцьцём — жыцьцём аратая, — бо ў тым была праўда жыцьця… І думаў тады салодка аб Лугвенеўскім кірмашы, пагуляць на якім меў права за сваю працу… Хто-ж гэта перамяніў яго, зрабіў яго іншым, адабраў у яго радасьць і супакой і апаскудзіў яго? — Чаго цяпер жыць? Адно… памерці! Але і думка пра сьмерць праходзіць бязуважна… Усё на сьвеце нічога ня варта… А бадай-жа яно проклята было!

Хлопцы знашлі Хомку, пацягнулі з сабою і ўпаілі нейкаю бурдою — мешанінаю гарэлкі з півам і салодкаю вадою. І ўсё рагаталі, рагаталі… А тады, пабраўшыся падпашкі, а іншыя, абшчапіўшыся з дзяўчатамі, пабрылі з песьнямі, і ўсё з рогатам, з дурным гоманам у сваё Асмолава.

Хомку валок Пятрок — і ўсю дарожачку строіў жарты з яго першага вялікага кірмашу, з яго пер-