Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

некуды Аўдуля, загаласіла Малка ў небясьпецы за свой тавар. Другі гарадчанін, п‘яны-п‘янюсенькі, убачыў пры будцы асмолаўскага батрака з гарадчанкаю — і ані з тога, ані з сёга дыргануў суножку пад малкіным ятком-услонам… Усе цукерачкі, сланешнікі і бедныя мудрагелістыя асушачкі пасыпаліся бобам у пыл, вокамгненьнем трапляючы ў кішэні ласых свавольнікаў-малечы, што тут як тут былі. Хомка на ўсю сілу, з абурэньня, штурхануў п‘янога буйлу ў грудзі, але неяк зачапіўся ботам за колік будкі, адарваў абцас і сам шлёпнуўся і расьцягнуўся ў пыле. На яго нехта заваліўся, нехта наступіў нагою, а белая вышываная кашуля жаласна запэкала і ўпэцкалася. Падбеглі асмолаўцы і зараз зваявалі гарадчаняў і аправілі Малкін гандаль, даўшы троху ў каршэнь гарэзьлівай малечы і шчодра заплаціўшы за салодкую ваду, якой цяпер, пасьля слаўнага бою, выпілі многа. Малка з большага зьмятала ніткаю Петракоў пінджак, а Пятрок у ваднэй кашулі стаяў героем сярод дружыны, рагатаў на ўсю глотку, сьмешна паказваючы, як адбывалася прыгода, і шкеліў з гарадчаняў, з таго, як яны ўцякалі пабітыя.

— А дзе-ж наш Хомка? — пыталіся хлапцы.

А Хомка, зьбіўшы з сябе крыху пыл, уцёк за будку шукаць Ганутку… Сэрца яго зашчымела: дзяўчына сядзела з адным сваім, гарадчанскім хлопцам, якраз браценьнікам таго п’янога, што абярнуў услон. Хомка прыстоіў за рогам будкі, каб ня кінуцца ў вочы, і ўбачыў, што Ганутка сьмяецца, а той ёй нешта кажа. Хомка прыліп, калі пачуў: „батрак… хварсіць у чужых ботах і ў гнілым брылі“. Хомкі-