Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Перабіраючы ўсё бярэма, якое стукала, як стукае ўсё пустое з тонкімі і звонкімі сьцнкамі, ён сказаў аб аднэй пары:

— Эта пара нікуда негодна!

— Нягодна, малады чалавек?! — вясёла зьвярнуўся да паніча дудачнік, узяў гэтыя дудкі з бярэма і, не адвязваючы іх, а толькі троху да іх нахіліўшыся, зайграў… Ды так зайграў, што вялікі груд людзей адразу сьцішыўся, слухаючы…

— А што: нягодна, малады чалавек? Во й бярэце за тры капейкі і йграйце на здароўе, пацяшайце сябе і добрых людзей… Толькі вы на іх так не зайграеце.

Тады Хомка нясьмела пахваліўся сваёй дзяўчыне, што і ён умее іграць на пасьвісьцелі, толькі, пэўна-ж, так, як дзед, не зайграе… А дзяўчына прыхільна слухала.

Тымчасам недалёчка адгэтуль у Петрака пачаўся з гарадчанямі вялікі здор. Гарадчане, наругаючыся, махалі грушавымі тросткамі, абступіўшы з усіх бакоў сваёю вяткаю яго і Аўдулю. І ўвесь разбойны груд марудна рушыўся да Малкінае будкі. Пятрок шныхаў вачыма, шукаючы Хомку і асмолаўскую грамаду. Малка, пачуўшы нядобрае, штосьці шапярнула Хомцы на вуха. Ён ускочыў і меўся кінуцца туды, дзе скачуць, бо там былі бязмаль усе асмолаўцы. Аж у той-жа момант, на ваччу, але зьміргнуць вокам, бусайла-гарадчанін перацягнуў Петрака па плячох сукаватаю папірашкаю, і распаласаваў яму яго крамны чорны пінджак. Ганутка ўхапілася з вялікага ўпуду за Хомку так, што яму няможна было вырвацца. Беглі на падмогу асмолаўцы, уцякла