Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Баржджэй, Хамец! — гукае Пятрок. — Баржджэй, бліны ўжо на стале.

Ды Хомка і сам хапаецца, каб ногды не спазьніцца. Ня рана ўжо… Над страхою пчолы гудуць ужо падзённаму. Кулямі дзьвінкаюць яны цераз пуню з саду, а ў тое замор‘е, што сінімі мядовымі краскамі зацьвіло. Вулькаюць галубы на вульчыку, пішчаць галубяняткі ў падвешаных пад стрэху катухох, ціўкаюць на плоце і на пуні верабейкі. Разгулялася пагода. Хыкае, высалапіўшы язык, Курта і стамавана і пагультайску віляе на Хомку кудлатым сваім хвастом. Пхне блінным пахам… Добра будзе на кірмашы.

— Слухай, Хомка! — казаў па дарозе Пятрок. — Слухай, братка! Я там сяньня буду гуляць з гарадчанскаю Аўдуляю, а гарадчанскія хлопцы, ліха іх ведае, можа зачэпяцца біцца… Дык ты пільнуй! Як якое што, дык ты мне і міргані, а сам зараз гукай асмолаўцаў.

— Добра, добра, — патураючы, адказваў Хомка, але нешта трывожлівае і няпрыемнае скаўзанула яму краем пад лыжачкаю. Нашто гэта біцца? Вось яму так добра… І ўсім павінна быць добра. Хаваючыся ад сябе самога, сарамліва аглядае сябе ён: боты блішчаць… праз саламяны брыль падзьмухае ветрык. І так ён здаволены, так радасна дыхае лёгкім паветрам у полі, з такою ўлюбёнасьцю аратая лашчыць вокам ніву, што пра бойку яму й думаць ня хочацца. Да ўсіх казаць нейкую найласкавейшую мову, усім рабіць нешта найпрыямнейшае жадаецца яму.

Хто пазнаець у ім батрака? Сына — заняпалага п‘яніцы Юркі? Ён, кажуць, хлопец як хлопец: можа