Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI

…і ён, наш бедны, сарамлівы Хомка,
асалапеў ад радасьці…

У цяньку, пад павецьцю, ля дрывотні, яшчэ не растаў халадок ліпнёвага раньня. Але ўверсе, над пуняю, ля самога вільчыку, ужо ліецца-пераліваецца жывое срэбра з нагрэтага а паветра, дакляруючы кірмашоўцам гарачы дзень на кірмашы ў Лугвеневе. Дрыжыць яно і мітусіцца і ўжо патроху зьнікае з воч, і ўжо няма… Скрозь — сіняе, блакітнае, бы лёнаў цьвет, вялікае цёплае неба.

А ўнізе, пры сьценцы пад хатаю, на самым прыпёку і пад тым сьвяточным блінным пахам, што так прыемна тхнець у напята-расчыненыя дзьверы ўжо дужа прыпякае Курту, і ліпнуць ёй а свою на зьедзенае ў больку вуха бязьлітасныя мухі з гною. Размарыла сонейка гультайку, і яна з прысілу, хаця-б мала-мала шавяльне сваім кудлатым, як каўтун, хвастом, і з крайняе патрэбы схавае раскрываўленае вуха ў лапу. З пярпліваю няўмешкаю ўва ўсякія, звычайныя, і часамі нязвычайныя, людзкія справы, бокам плюшчыць Курта вочкі ад бліскучых Петраковых ботаў, якія Хомка давёў да глянцу, што аж можна паглядзецца ў іх, як у люстэрка, і выставіў на ганку.

Не дарма стараецца так Хомка: ён сёньня пойдзе з гаспадаровым сынам на кірмаш. Пара, пара схадзіць і Хомцы! Сёлета ў касе ідзець ён з Петраком плячо ў плячо, як зусім вялікі хлопец. А Пятрок, праўда, што гаспадарскі сын, другі ўжо год шукае-выбірае сабе жонку, езьдзіць у сваты. Абы сьвята — ён на йгрышчах, на кірмашох. Пятрок езьдзіў у Сма-