Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біркі, пачаў ламаць рукамі, а дробныя кавалачкі — нават памог зубамі; патрышчыў-патрышчыў — і кінуў, спакайней і пагаспадарску, у той бок, дзе пад страхою, ля пуні, ляжалі дровы.

Усе скамянелі. Сам настаўнік ня ўмеў, што сказаць.

А Хомка заплакаў гаручымі сьлязьмі і паплёўся дамоў з пустою, бяз кніжак, торбачкаю, аддаліўшыся ад усіх вучняў, якія тож засмуціліся і ня ведалі, чым яго добрым пацешыць.


V

Шумяць над яго ўпоенай сонам
дробненькай постацьцю лозы
і веюць трывогу: „Прачніся!“

Жніво. Раньне.

Сьпелае жыта схіліла каласы. Блішчыць раса і буйнымі, круглымі сьлязьмі капае і з коласу і з тонкага залатога сьцябельля. Тхнець сьвяжынаю зямелька…

Там а там сінеюць чароўна-прынадныя галоўкі-красачкі ціхіх васількоў. Трыпутнікам, гугалем і мышыным гарошкам парасла высокая мяжа.

Падзьмець цёплы і густы, і лёгкі ветрык — і ад жытняе сьцяны ільлецца і плывець пах упрэлай палявой зямлі і ціхамірнай няпрыметнай румянкі, сыплюцца ў сем колераў вясёлкі росныя пэрлы, дыхаючы ўгору духам цяплыні.

Шырокая а далёкая жоўтая ніва! Там, пры далёкім лесе, у дымнай імгліцы, мусіць, канчаецца яна.

Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку іржышча. Грубыя, туга зьвязаныя снапы разьлягліся, як купцы, бавячы погляд. Ня хочацца