Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— За што? Я ні ў чым не абмыліўся! — захныкаў спалоханы Хомка. Вучні прыстоілі.

— Ну, ідзі ды болей ня дурэй! — наўзьдзіў зьмякчыўся унтэр-афіцэр гэтым разам і пусьціў Хомку.

Як на тое ліха, быццам чорт улез у хлопца. Ён выскачыў з таварышамі з падворку на вуліцу, забыўся аддаць бірку, і тут прыставіў яе к лобу, скрывіўся дужа ёмка, удаўшы унтэр-афіцэра, і сказаў, як дзядзька Тамаш:

— Ня дай бог сьвіньні рог, а мужыку панства!

А ня ўгледзеў бедны, што ня ў клясе быў настаўнік, а вышаў сьледам паглядзець, як будуць расходзіцца. Пабачыўшы, як дражніцца нялюбы яму вучань, ён счырванеў аж на каліну, раптам падскочыў да Хомкі і даў яму ў каршэнь. Хомка зарыўся носам ў сьнег.

— Давай кніжкі! Давай кніжкі! — хрыпеў настаўнік і выдзіраў кніжкі з яго абпэцканае торбачкі.

Адабраньне кніжак адзначала тут, што дзьверы ў навуку назаўсёды зачыняюцца. Калі аб кім казалі: „Настаўнік адабраў у яго кніжкі“, гэта азначала, што нешчасьлівага пратурылі са школы без павароту.

Хомка, як скрозь туман, зразумеў, ў якую вялікую бяду, сорам ад людзей і страх ад бацькі ён так неспадзявана трапіў. Сэрца яго зашлося… І тут Хомка быццам здурнеў першы раз ў жыцьці сваім.

Ён усхапіўся з сьнегу на ногі, паставіў бірку якраз пасярод, на паднятае калена — і з шалёнай, як у бацькі, злосьцю — рраз! — пераламіў яе… Раскінуў канцы ў розныя бакі і паглядзеў, нічога ня бачачы. Аж ізноў кінуўся і падхапіў адзін адломаны кавалак