Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чым-чым, а злодзеем яшчэ ня быў…

І ў яго словах ужо чуецца вялікая злосьць.

Ды вось санкі заскрыпелі, і пачынаецца ўзноў дарога…


IV

„Скворец известен всем“…

З вялікім трудам кіруецца Хомка няцца кораню навукі. Дрэнна вучыцца Хомка. Даўно адабраў-бы ў яго кніжку і пратурыў-бы яго вон са школы настаўнік, каб ня дзіўная натура ў Хомкінага бацькі.

Асаблівы чалавек яго бацька. Ён усё маўчыць, як рыбіна, ён заўсёды нейкі хмуры. Ён і працавіты, як пчаліна; болей трывалага ў рабоце чалавека знайсьці трудна, а мала ў яго ладу ў гаспадарцы, няма прыбытку. Узімку болей за ўсіх паставіць ён шурак у лесе; ён-жа і плотнік, і падзёньнік, — але што заробіць, усё й пойдзе, як вада скрозь рэшата, нямаведама куды. Будынкі яго гніюць і валяцца, статак не вядзецца. І злосны-ж ён бывае часам страшна!

Уп‘ецца — і шалее чалавек. Зазвычай ціхі ён — упіўшыся пярэць сваю нешчасьлівую жонку Домну мала ня досьмерці. Кідае з усяе сілы гаршчкі і міскі і кулаком, адным махам, крышыць вокны — толькі пасыплецца ды зазьвініць… З дубцом у руцэ выходзіць сварыцца з кім-небудзь за свае крыўды.

— Юрка ўпіўся! — разьлягаецца вестка, і ўсе разьбягаюцца, бо нікому не даруе, у кожнага знойдзе грэх і да кожнага мае сваю прычэпку.

І настаўнік баіцца п‘янога чалавека з дубцом.

Позна-позна, пасьля пакрову, прывёў Юрка свайго Хомку ў школу, — прывёў, калі скончыўся ў яго