Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што такое? Нікога на печы ня было, апрача гэтага хлапца ды мяне з хамутом, — бубніць і возьнік на крамнікаў здогад.

На гоман узьбіваецца з прыспанымі, нездаволенымі вачыма гаспадыня, узьнімаюць калматыя галовы і тыя возьнікі, што яшчэ спалі.

— Гм, падпінак укралі! Каб на заезным двары ды красьці, ні разу гэтага ня было, — устаўляе сваю ўвагу адзін з іх, што без барады, але аброс мохам і худы-худушчы дзядзька.

Хлопчык бялее, сэрца яго б‘ецца рэдка-рэдка, але страшэнна дужа, і ў нагах — прыкрая мляўкасьць: „Як яны могуць думаць на мяне?“ Але і бацька глядзіць на яго, быццам спытуючы: мог зрабіць гэтак яго сынок ці не?

— Эх, хлопчык, ты часам няўмысьля ня ўзяў на печы церасьсядзельніка раменнага? — з насьмешлівай пэўнасьцю, што ня хто — хлопчык украў, пытаецца ў яго крамнік.

— Божа мой! — бядуе апрытомніўшы гаспадыня! — век у нас гэтага ня было, каб зладзейства… Не такі-ж у нас заезд.

— Не, я ня браў, — няслухмяным языком кажа хлопчык.

— А ну, распранайся, пашукаем! — сьмяецца нягодным, прыкрым сьмехам крамнік.

— Не, ён ня возьме! Што вы гэта, добрыя людзі? — уступаецца-ткі за яго бацька.

Возьнік тымчасам яшчэ раз узьлез на печ, адсунуў пустую скрынку з-пад яец, мяшок з нейкім зялезьзем, бляшаную трубу, кійкі, усё, што там ляжала, абмацаў усе куткі, — няма! Абгледзеў самога сябе з