Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за работу, за розныя бягучыя справы. Вось шугнуў за сьцяною зьлюшчы вецер, сыпнуў У замёрзлае акно сьнегам — і сьціх. Э, толькі трэба раптам, доўга ня думаўшы, падхапіцца, і ня будзе шкода вылязаць з цёпленькага на халоднае. Але-ж так ня хочацца. „Будзі-тка ты яго!“ кажа бацька матцы: „хай устаець, у дровы сяньня паедзем. Ну-ка, Хомка! уставай!“ крычыць ён сам.

Хлопчык прачнуўся.

— Уставай! — запраўды кажа бацька над ім, таргаючы за плячо, але не ў сваёй хаце, а ў чужой, у нялюбым заезным двары. Цела ные, ломіць косьці, ляжаў-бы, ляжаў, але трэба ўставаць…

Некаторыя возьнікі сядзяць ужо апрануўшыся і кураць. А той возьнік, што вязець крамніка і што спаў з хлопчыкам на печы, падлажыўшы хамут пад галаву, стаіць цяпер сярод хаты, зусім гатовы ехаць, падперазаны, у рукавіцах, пуга ў руцэ, і голасна бурчыць:

— Што такое? Дзе-ж ён мог дзецца: быў прывязаны да гужа, а цяпер няма…

Справа ішла, як зразумеў герой наш, аб церазсядзельніку (іначай кажуць — падпінак).

З чыстай каморы выходзіць і сам крамнік, таксама гатовы ехаць, высокі і шырокі, з чорнаю барадою. Ён злуецца, што ня ўсё гатова ехаць, і насьмешліва кідае падазрэньне:

— Раменны… Можа хто захацеў пазычыць?..

І хлопчык і бацька апранаюцца. Хлопчык баіцца, каб не падумалі на яго, што ён украў: бо ён-жа спаў на печы, ён-жа мог адчапіць сабе раменны падпінак.