Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кі першыя пеўні прапяялі на курасаднях пад страхою. На вуліцы гэтага ці-то малога мясьцечка, ці-то выселак з капліцаю, манаполькаю, крамаю і заездам, на вуліцы тут цяпер ціха, сонна і сьнежна; толькі ў хаце заезнага двору яшчэ відаць слабенькае сьвятло скрозь замерзлыя, чырвона-бліскучыя, нязвычайна прыгожыя, дзіўныя шыбы; на падворку яшчэ тупаюць коні, скрыпаюць санкі, і чуваць прастуджаныя мужыцкія галасы. Але вароты і надворныя дзьверы — усё зачынена, замкнута, бо позная пара, позны вечар, ноч.

Хата ў заезным двары падзелена: у чыстай палавіцы жывуць гаспадары, у чорнай — начуюць возьнікі. З чыстае каморы далятае аднатонна і далікатна дрыжачы голас старэнькага законьніка, у якога вялікая беленькая барада, шырокая да плеч і даўгая на ўсе грудзі. На дробненькай, у параўнаньні з барадою, галоўцы сядзіць чорная шаўковая шапачка- ярмолачка. Стары моліцца богу. Ён і бубніць, і плача, і вые, і гаркочыць, і енчыць, і пяе, і жаліцца, і сварыцца… Толькі сам грозны Егава, бог юдзейскі, можа разабрацца ўва ўсіх пералівах гэтай гарачай, ярай і жудаснай малітвы, што вылятае з вуснаў трагічнай нацыі. А з чорнай палавіцы ў чыстую, з чыстай ў чорную, адтуль сюды і ўзноў назад ходзіць гаспадыня — старая і таўстая, неахайвая і нязвычайна цярплівая і добрая сямітка, жонка таго далікатненькага, чысьценькага, белабародзенькага дзядулі. Яна супроць яго — маладая, бо трэцяя ці чацьвёртая, здаецца, у яго па ліку. Ходзіць з ключамі пры поясе, бразгае, мякка, аднак, ступаючы валёнкамі па радняных посьцілках-дарожках у чыстай палавіцы. Калі