Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не хацелася жарыцца на гэткай пякоце, бо лепей-жа сесьці пад крушынавым кустом на пасьцеленым жупане, у халадку, ды рашпіліць каўнер і адганяцца ад аваднёў зялёнай ветачкай. А ў каго ня было сернікаў, тыя хацелі нашчыпаць крушынавых ягад і гуляць у проліўкі, або нашчыпаць белага рамону і сініх красак і гуляць на шчаўкі. Цішка тымчасам ужо практыкаваўся: падкідаў ягады далоняй угару, шыбка пераварачваў руку і падстаўляў яе: калі на руцэ клалася ажно сем ягадак, дык і то ён, ізноў іх падкінуўшы і ізноў перавярнуўшы руку, не праліваў ніводнай. Ёмка ўмеў ён гуляць у проліўкі! І ўсё-ж ткі пашлі ў ракі, бо лавіць іх — прыямней за ўсякае гульні, а ня тое, што пролівак. Як пашлі яны, дык цёп- дае паветра абдавала проці ветрыку, як першым душком у лазьні. Краскі — белы рамон, мякенькая ліпкая смолка, нават жоўты казелец — быццам пасьмяглі пад сонцам і толькі зрэдку пакорна калыхаліся пад тым гарачым абдаваньнем ды ізноў ніклі ад мляўкае зьнямогі ў такі гарачы дзень. Конікі, ці як іначай завуць іх — кавалі, і яшчэ нейкія скакунцы бяз концу зьвінелі, зьвінелі і тоненька бразгацелі сваім нябачным рассыпаным хорам, быццам многа слабых бразкучых кос пад кляпцом на бабцы ў касцоў. Ракіты і альшэўнік, ай пагатоў таго, ніцы лазьнік туліліся ніжэй з берагу да вады, цёплай і ленаватай у закруцістай Плёсцы. Хлопчыкі адбеглі далёка ад Боцікаў, аж пад самыя віркі, дзе ў пячурах, пад карчамі, сядзелі, пахаваўшыся ў холадзе, старыя ракі. Беглі хлопчыкі навыперадкі, а ўгледзеўшы вірок, з якога была рада пачынаць, паддалі духу ў бягні. Бягучы расшпільваліся, расьпяразваліся і зьдзя-