Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьняговая бягучая дарога ўцякае, бы нейкі бягучы паласаты змрок уваччу; уцякае з-пад саней, з-пад вока назад, туды, дзе бярозавыя прысады і нейкія кусты бела-засьнежыліся з усіх бакоў і зьліваюцца з шэраньню ночы.

Ён ня сьпіць, а толькі дрэмле, але сьніцца яму нешта такое-ж цёплае, слаўнае… Вось прывялі яны, — вярзецца яму, — пасьвіць коні ў Боцікі. Саскочыў ён з кабылы, добрай кабылы, што-ткі разжыліся і купілі яе, на кірмашы на праводніку ў Горадзе. Трэба-ж яе добранька, прыгожанька спутаць. А яна махае ад зыку хвастом, як ачмурэлая, проста сячэць яму ў вочы і па шыі, б‘ець сябе нагамі пад бруха, дзе смалою ліпнуць вялікія сьмелыя авадні і дробненькія, ды ўедлівыя, злыя мушкі. Кусаюць аж да крыві. Сьцёбае кабыла па бакох і пад ногі хвастом, вось балюча сьцебанула і яго кончыкам хвосту па саменькаму-ж вуху, — не стаіць ніяк, няможна яе спутаць. „Гэй ты, варона! Ня сьпі, зьмерзьнеш!“ крычыць нехта абмінаючы. А нікога няма, толькі здаецца. „Не, ня зьмерзну“, шэпча ў адказ ці-то сабе, ці-то няведама каму. „Нагу! Нагу! каб ты здохла!..“ крычыць ён на кабылу, сагнуўшыся і баючыся, каб яна ня ўдарыла яго няўмысьля капытом, і цягне за пута адну спутаную нагу да другой, яшчэ простай нагі. А пута аніяк-жа не даходзіць, бо не стаіць кабыла. Не- ткі, удалося зашпіліць пута, хоць і ня дужа туга спутаў. Ну, няхай сабе ходзіць так! Тады схапіўся за аброць ля яе вуха, калі была спусьціўшы галаву на траву, пацягнуў і шыбка, як трэба, падскочыў, бо кабыла высока маханула галавою ад зыку. Здыргануў аброць з кабылінай галавы, з-за вушэй, тады