Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па бляшанцы з-пад газы, што падаравала яго матцы Малка Лейзарыха за бабскія паслугі.

— Брынг! Брынг!

А пхэ! Гідкае дзіцянё, герой наш. У соплях, нямыцька, худы, а жывот яго — як той бубен, выпнуўся ад чорнага хлеба і бульбы.


III

Ды вось санкі заскрыпелі,
і пачынаецца ўзноў дарога…

Розныя людзі да пахаў адносяцца парознаму. Казалі, напрыклад, пра аднаго школьнага дырэктара. што ён кожнага дня ўзімку па абедзе хадзіў на рынак у краму са скурамі, садзіўся там на лепшы стульчык і добрую часіну, часам болей, часам меней, разгарнуўшы на грудзёх сваю старую, троху аблезлую рыжую лісічую хутру, з бачным знакам прыемнасьці на ўсім абліччы, дыхаў скураным паветрам, пакуль не здавольваўся. Казаў ён знаёмым, што гэткім асаблівым спосабам лячыў свае слабыя грудзі, як лечацца паветрам у сасновым боары. Сьмяяліся тамтэйшыя скалазубы з старога дырэктара, разносілі пагалоску, што дырэктараў бацька быў, мусіць, шавец…

У родзе героя нашае гісторыі было колькі, ад бацькі-дзеда і далёка-далёка ўгару, слаўных выпі- вак; былі аж, на свой лад, знамянітасьці ў тэй справе, слаўныя на далёкую мужыцкую ваколіцу — значыцца, вёрст на дзесяць і на пятнаццаць па радыўсу, да тых межаў, за якімі разьлягалася слава сваіх ужо для тэй сумежнай ваколіцы знамянітасьцяй.