Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

уробленых палёў, з курганка ў лагчынку, з долу на ўзгорак, ад гаю да лясочку, да роднай хаты — грудка шэрага гнільля паміж гэтакіх-жа другіх грудкоў-хат. Ці ня гэтай песьні наўчаліся мы шточасіны пад сэрцам матак нашых? Ці не яна, найвялікшая прамудрасьць у кананьні, чуешша ўжо і ў нашым першым крыку пры нараджэньні, калі няма чым прыняць новага чалавека, новага госьціка. Пакора бязвыходная і пачуваньне тых кардонаў, за якія ня выскакнуць ніколі а ніколі… Што-б ні здарылася — няхай на маю галаву!

Ці чутна вам, як аб тым-жа шапацяць струпехлыя стрэхі нашых хат, жабы кумкаюць у выгарах-балотах і гудзіць пясочак палёў нашых пад гонам ветру?

Авохці мне! Вякі — адна, тая самая, песьня.

Плача дзіця ў зачыненай хаце, пяе песьню бацькоў.

Ці не маскоўскія князі і баяры, падпіраючы з усходу; турэцкія султаны і пашы, скубучы з паўдня; ляхі-магнаты, хітрыкамі пнучыся з захаду; немцы- двараны, крыжам ды мечам адылі асьветаю налягаючы з поўначы, з мора; а прыгон, і гандляры, і гарэлка, гнятучы ў пасяродку, — ці не яны выціснулі з народу майго тое гістарычнае румзаньне: што ні зробіцца, а няхай на нашыя голавы?

У зачыненым дзікунскім вігваме кінутае плача дзіцянё, пяе песьню бацькоў.

Во ўзьнялося яно на ножках, крывых пад намоклым падалом кашулёнкі, лубянай адзаду. Уздыхнула глыбока і ўзноў прысела. І падол той — як магдэбурская палавіна кулі, як звон навокал біла — цельца дзіцяці. Узяў палку і аглушона забарабаніў ею