Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьяўляецца сьведамасьць: чаго вам трэба? Бо вы — ня маці, што зачыніла яго, ня маючы большых дзетак-нянек, і сышла на дзень-год у поле жаць авёс, сышла і ня йдзе пакарміць яго і абцерці носік. Вы разважаеце: хлопчык ай дзяўчынка? — Ня мае значаньня, доля аднакава?

Гэта — герой нашае гісторыі Хомка.

Гэта — яго дзяціная пара.

Безнадзейны подзіў пачынае паволі зьнікаць, даючы месца тужліваму расчараваньню: ня маці, а чужынец, незнаёмы, бязуважна пазірае на бяду малога. Пакутна ападае ручка, брудненькая і худзенькая, на якой трошку-трошку цьмяна-жоўтай дзяцінай пухлінкі, і апяшала кідае лыжку ў міску з малаком. Адылі сьціскаецца ў кулачок, падносіцца да воч — і ўзноў бясконцае, роўнае, ужо аплаканае за доўгі дзень галосіць гора:

— Гу-гу-гу… Ма-ма!

Чыё замуравелае сэрца не кранецца гэтым безнадзейным восенным дажджом, гэтай адвечнай музыкай бязвыходнасьці, падобнай да сумнай чарады думак у чалавека, што папаліў усё-чыста ў душы сваёй і кажа ў роспачы: „Што ні здарыцца — няхай на маю галаву“…

Авохці мне, як чарадою вякоў снуюцца словы гэтыя па зямельцы нашай! Чуюцца ў гудзе дуброў нашых, у посьвісьце ветра, у краканьні варон над пустым полем; у маркатаньні авечак узімку на сьцюжы ў дзіравай аўчарні; у трэсканьні лучыны, што маркотна пускае дым у зімовыя досьветкі; у песьні п‘янога дзядзькі, што плятухаецца адзін па калюгах непаладжанай дарогі сярод абыяк, абы з рук