Старонка:Ціхія песьні (1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе гасьцяваў ён соткі год, і пасунецца за горы і за моры, у сваё спрадвечнае панства, што па волі грознага, але і праведнага Егавы мае паўстаці з мёртвых. Пагаманіўшы з законьнікам, дзівуецца падвыпіўшы стары мужык. Як-жа гэта будзе, калі ня будзе тут яўрэяў? А хто-ж будзе прадаваць усё, што патрэбна чалавеку: махорку, сернікі, соль, і селядцы, і газу? Хто-ж тады пашые боты і хамут і зробіць вакенныя асады ў новай хаце?

Усё пільней кукобяць думку асмолаўцы аб нейкім дзіве — ці-то аб зямлі, ці-то аб волі. Вось нехта аб‘явіцца і прынясе дзіва з сабою…

Аб‘явіўся год пяць таму назад у Гарадку „прарок“, начытаны ў бібліі і брусавым календары. …„І пройдзе, казаў ён, слух аб Лугвеневе па ўсім сьвеце. Тут будзе асяродак правае веры, сюды з усіх старонак і ад усіх народаў пойдуць набожныя людзі на ўклон сьвятому духу. Разрасьцецца Лугвенева, сьвятое месца, ува ўсе бакі, да Асмолава і за Асмолава, можа, пад самы аж Няпро. Многа-многа, бяз ліку, будзе ў ім збудована храмаў божых, там, дзе цяпер, у палёх, палын ды кукаль расьце. На гарадзішчы ўзноў падымуцца, як у старадаўны час, вялікія муры, а сьвятыя людзі, што жылі там за часу нашых даўных-даўных прадзедаў, будуць пяяць ужо ня толькі ў купальскія або рабінавыя ночы над зямлёю, але наяве будуць жыць між жывых людзей…“ Усё гэта будзе, казаў мужыком прарок, трэба адно з належнымі малітвамі… забіць дзіцёначка-мусіяша, што радзіўся ў яго суседа! Бо той сусед, як і „прарок“ — яго таварыш, рабіў сам з сабою блуд змалку і да жаненьня, і жонка такога чалавека магла прынесьці