кі: я ды я! Чужое горо вас зусім не датыча… (ідзе і адчыняе дзьверы ўлева). Што… Што гэта?! Чаму там стаіць катафальк?.. Чаму сьвечы стаяць?.. (раптам страшная зьявілося ў яго дагадка). Дзе маці?!
Сьцяпан. Няма…
Міхась (крычыць з больлю ў голасе). Дзе маці?!
Сьцяпан. Памерла… Сягоньня, нядаўна на могілкі павезьлі…
Міхась (падае на канапу і плача).
Сьцяпан (гладзіць рукой сына па галаве).
Міхась (туліць свой твар да бацькоўскай рукі).
Сьцяпан (абнімае сына і туліць яго да сябе). Мой сын, мой бедны сын!.. Міхась! ты калісьці казаў аб Тарпэйскай скале… Міхась! чаму няма якойсьці гэтакай Тарпэйскай скалы, з якой раптам зваліліся б усе людзі зямлі або лепш — уся нашая праклятая зямля!.. Скажуць мне, што я ня маю права гэтак казаць… што маё горо — гэта малое горо, што ёсьць вялікшае… Міхась! Горо не аршынамі мерыць! Горо ёсьць горо!.. Сын мой! чаму твой бацька такі няшчасьлівы?.. (плача на грудзёх сына).
Міхась (супакоіўшыся і маючы ў гэты мамэнт духоўную перавагу над Сьцяпанам). Бацька! ціха паслухай! скажу адно: мы людзі шчасьлівейшые за іншые стварэньні, бо ў нас з кожнага палажэньня ёсьць выхад… няма палажэньня бяз выхаду! кон, напрыклад, пакінуты з возам, калі заблутаецца ў лейцах і ўсадзіўшы між колаў нагу, зломіць яе, — ня мае выхаду… А чалавек заўсёды выхад знойдзе…
Сьцяпан. Не, Міхась, выхаду няма, няма…
Міхась. Зараз даведаешся… (выходзіць… налева).