Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 6.

Сьцяпан (адзін).

Сьцяпан. Але… І я, як той конь, што зламаўшы сабе нагу, беспамоцна бьецца на зямлі і жаласьліва глядзіць, каб нехта ратаваў яго… (за сцэнай чуваць стрэл). А!.. (бяжыць у гэты пакой, куды пашоў сын, але на парозе затрымаўся, бо ўжо ад дзьвярэй пабачыў ўсю праўду, пабачыў „выхад“; памалу адзервянелым крокам адыходзіць ад дзьвярэй і затрымліваецца). Сівер наляцеў… пасыпаліся сухіе няздольные да жыцьця лісьці… (раптам зрабіў некую пастанову; рашучым крокам ідзе да вакна; адчыняе вакно, але, ўбачыўшы ў начной імгле пропасьць вуліцы, з страхам адварочвае галаву; ува ўсей фігуры яго відаць слабасьць і страх). Хто гэтак абяздоліў нас?.. і за што? за што?!.

Заслона.


Менск.
У сьнежні 1919 г.



З дазв. васков. цэнзуры.

Менск. Друкарня Інвалідаў.