мае словы запаляць усё і ўсіх, што ўвесь сьвет зазіхаціць чырвоным полымем, што падымуцца вялізные грамады і пойдуць за мной будаваць новую бацькаўшчыну! — а мяне цкавалі сабакамі, гналі вон, сьмеяліся… Глянь: здаецца, не абсохла яшчэ сьліна на маім твары, але няхай! — я абціраць ня буду… Я хацеў-бы, каб мяне прыбілі на крыжы, каб я памалу канаў, абліваючыся крывёю… і толькі, каб яна была блізка каля мяне, каб яна чула апошніе словы, — якіе вышапчуць мае вусны: для цябе, Матыльда! Каго я люблю — ня ведаю! Ці яе — Матыльду, ці народ? Што ёсьць народ, што Матыльда?.. Бацька, ты зразумей!.. — Я ня ведаю, для каго хачу йсьці на крыж — ці за народ, ці за Матыльду?.. Хто пляваў на мяне і гнаў прочкі, і ці народ, ці Матыльда?.. Бацька! хто ёсьць Матыльда?!
Сьцяпан. Хто Матыльда?.. Сын! я сам ня ведаю, хто Матыльда… (няпрытомна). Міхась! а можа гэта цень?
Міхась (не разумеючы). Чый цень? які цень?
Сьцяпан. Цень думкі нашай… Вось я сяджу… Ці я хачу, ці не хачу, мой мозаг працуе, пераліваюцца розные думкі… І гэтые думкі кідаюць цень; гэты цень жыве… гэта, значыць, здаецца нам толькі, што ён жыве, а ўзапраўды яго няма. — ёсьць толькі здань, цень… Ён — гэта я, я — гэта ён… Я… ты… ты… я…
Міхась. Бацька! значыць патвайму і мяне няма, і нічога няма — толькі ты адзін?
Сьцяпан. Ох, чакай… кінь… нічога не кажы!.. Я нічога ня ведаю… думкі блутаюцца… Можа і цябе няма… Жыцьцё як сон… Іншы раз ува сьне здаецца ўсё гэтак, як на яве, а прачхнешся — і бачыш: сон!.. А можа і я прачхнуся і пабачу, што ўсё маё жыцьцё было толькі адзін страшны сон!..
Міхась. З бацькам нельга зусім гутарыць! Вы жывецё толькі для сябе! Для вас нічога няма, толь-