Сьцяпан (ня ведаючы, што сказаць). Што-ж, сядай…
Міхась (глядзіць па сцэне). Нікога няма?
Сьцяпан. Няма…
Міхась. Што вы бацька?.. Якійсь-такі…
Сьцяпан. Я?.. не, нічога… так… Ты распранайся…
Міхась (доўга ня важыцца запытацца, ўрэшце з сціснутага ягонага горла вырываецца пытаньне). Дзе Матыльда?..
Сьцяпан. Гм… Матыльда?.. Няма.
Міхась. Я цяпер з вакзалу… Я на вакзале… ці мне здавалося, ці я ўзапраўды бачыў Матыльду… з саквояжам…
Сьцяпан. Матыльду? Але… быць можа…
Міхась (падбягае да бацькі). Бацька! кажы! Божа мой!.. дзе Матыльда?
Сьцяпан. Паехала…
Міхась. Куды?!
Сьцяпан. Я сам ня ведаю… я сам ня ведаю, сын мой!
Міхась. Чаму? што тут здарылося?
Сьцяпан. Чаму?.. Ня ведаю… Можа ведаю… Не! ня ведаю!.. так трэба было… Захацела — паехала…
Міхась (гавора хутка, нэрвова). Бацька! Калі ня хочаш маей загубы, кажы мне ўсё! Я ўсё павівен ведаць! Дзе яна? Чаму паехала? Я для яе ўсё… Я для яе на зьдзек, на паняверку… Слухай! Сьмяяліся з мяне! Крычалі: „агітатар! гарбаты апостал!“… Разумееш?! плявалі мне ў твар… Білі навет мяне!.. разумееш? — білі! Я вось… (выцягівае з кішані левальвэр) я мог-бы на месцы палажыць кожнага майго мучыцеля, але я не хацеў… Няхай! Няхай мучаць!.. Хачу ўвайсьці на самы верх маей Гальготы, хачу данесьці мой крыж… для яе! дзеля яе!.. Я пашоў на вёску, я гаварыў там вялікіе словы, мае словы гарэлі як агонь, я думаў, што