Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Матыльда. Трэба мець здаровае сумленьне. Трэба сказаць: мая мэта вось там, і сьмела йсьці наперад па сваім шляху, ня гледзячы, што нага топча ўпаўшые з дзярэў лісты.

Сьцяпан. Ты, Матыльда, некая дзіўная… Ты гэтак дзіўна гаворыш… Матыльда! хто ты?!. кажы мне, хто ты: чалавек ты, чараўніца, ці можа ты толькі здань? Можа цябе няма? Можа мне толькі здаецца, што гэта — ты, а я тут з душой сваей гутару? Можа ты — частка душы маей?

Матыльда (таемна ўсьмяхаючыся). А можа і ўзапраўды я душа твая… Я — сама ня ведаю, хто я…

Сьцяпан. Матыльда! Як я з табой гутару, нешта дзіўнае са мной робіцца… Зусім, як калісь, як тагды — памятаеш? я табе казаў… Я гляджу на цябе, чую цябе — і веру табе, бязьмежна веру, мне здаецца, што ўсё так павінно быць, як ты скажаш… Ох, як я люблю цябе! (бярэ яе за рукі, усьмяхаецца з любоўю). Не! мне не здаецца… Ты… ты жывая… Ты не здань, ты тут каля мяне… твае рукі белые мягкіе, твае валасы пахнуць… Хто ты?.. Мне здаецца, што калісь даўно-даўно я ўжо цябе бачыў, ужо любіў цябе… Ці можа прад мільёнам сталецьцяў мы ўжо жылі, спатыкаліся і любіліся, як цяпер?..

Матыльда. Ці мяне любіш мацней, чымсь тую… аб каторай ты казаў?

Сьцяпан. Гэта ня тое, гэта ня тое… Так як я цябе люблю, ніколі яшчэ нікога ня любіў. Тое, што было калісь — гэта быў некі гіпноз, а цяпер узапраўдная вялікая любоў… Здаецца мне, што калі-б нам прышлося з табой разстацца, дык я застаўся-бы з некай пусткай у душы, быццам нехта адарваў ад мяне частку майго „я“. Ты — частка майго „я“. Толькі адзін