Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 11.

Сьцяпан, Матыльда.

Матыльда (варочаецца).

Сьцяпан (да Матыльды). Адна ты для мяне на ўсенькім сьвеце, Матыльда, ты цяпер адна!.. Яна мяне любіла, яна верная, добрая была… Але засталася ты!.. Цяпер ужо мяне не пакінеш!.. Цяпер я ўжо пайду за табой усюды, на канец сьвету! на загубу! Вядзі мяне! І ратуй мяне перад паглядам гэтых жаласьлівых яе вачэй!.. Яе вочы будуць мне сьніцца праз усё жыцьцё, гэты пагляд усюды пойдзе за мной!.. Ратуй мяне!

Матыльда. Ціха, Сьцяпан! Ня ты вінаваты! Гэта я! Я, як віхор, уварвалася ў вашу ціш і нарабіла шкоды ў супакойным садзе вашага жыцьця… Лёс закінуў мяне сюды, каб сьмерць магла рабіць сваё жніво… Я — той серп у руках лёсу, якім ён зразае людзкіе каласы.

Сьцяпан. Матыльда! Маю душу агартае некі дзіўны страх… Хто ты?!

Матыльда (таёмна ўсьмяхаючыся). Хто я?

Сьцяпан. Хто ты? Хто ты?..

Матыльда. Можа я людзкая туга за шчасьцем, можа я бязьлітасны серп у час жніва, можа я цень, які замігацеў на тваім шляху…

Сьцяпан. Усё роўна, хто ты — але благаслаўлена будзь!.. (пахіляецца на калені і туліцца да яе ног).

Завеса.