Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась (пайшоў ужо да дзьвярэй, але раптам устрымаўся — нейкая думка зазьзяла ў яго галаве). Мама!.. Няхай мама… на часіну… выйдзе адсюль…

Марыя (спалохаўшыся). Што?! Да яе хочаш ісьці? Ня йдзі, сынок, ня йдзі!..

Міхась. Не! Разьвітацца да яе не пайду. Я толькі хачу…

Марыя (як выш.). Што, Міхась?

Міхась. Ну ўсё роўна! Няхай мама сядзіць, глядзіць… У мяне гэтакая фантазыя — вось і ўсё!.. Няхай усе сьмяюцца, а я гэтак хачу, гэтак і зраблю… Гэтага ніхто мне бараніць ня сьмее!.. — Я хачу пацалаваць парог, праз які пераступіла яе нага… Бо хаця я няшчасны праз яе, я благаслаўляю тую часіну, калі яна ўвайшла ў гэты дом, бо яе прыход запаліў у маёй душы якійсьці новы вагонь… Душа мая згарае ў гэтым полымі, але… няхай!.. (стануўшы на калені, пахіляецца і цалуе парог пакою Матыльды, пасьля хутка ўстае, хапае свой зьвязак і выбягае).


ЗЬЯВА 7.

Марыя (адна).

Марыя. О, Божа мой! за мае мукі няхай Бог пашле шчасьце майму беднаму сыну!.. (ідзе ў дзьверы налева).


ЗЬЯВА 8.

Матыльда (адна).

Матыльда (ўваходзіць з свайго пакою з саквояжам у руцэ; ідзе да дзьвярэй налева і стукае). Пані! ці можна з вамі бачыцца? (пауза). Пэўне яе няма… Ну, можа гэтак ляпей. Паеду, ня кажучы нікому нічога… (варочаецца ў свой пакой, бярэ плед, забірае пакінуты