Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваю работу, — можа гэтак запраўды будзе ляпей… Бо гэта якійсьці заварожаны дом! ня было-б дзіва, калі-б якіясь цені пачалі выходзіць з сьцен…

Міхась (паглядзеўшы на гадзіньнік). Мама! мне ўжо пара. Дзе мае рэчы?

Марыя. А я ўжо ўсё спакавала табе на дарогу… Там ляжыць… (паказвае рукой на пакой улева).

Міхась (выходзіць у пакой налева).


ЗЬЯВА 5.

Марыя (адна).

Марыя. Хай едзе! Хай выкіне з сэрца сваё няшчасьце і… хай ня бачыць сьмерці свае маці…


ЗЬЯВА 6.

Марыя, Міхась.

Міхась (варочаецца з сваім зьвязкам у руццэ, цалуе маці ў руку). Ну, бывайце здарова, мама!

Марыя (абыймае сына, з сьлязьмі ў вачох). Бывай здароў, сынок! Хай Бог сьцеражэ цябе!.. Няшчасны ты! Бацька для цябе як чужы… Адна толькі душа цябе любіла — гэта я, цяпер і гэтае душы мець ня будзеш…

Міхась. Мама! я-ж буду час-ад-часу прыяжджаць да вас.

Марыя. Можа мяне ўжо ня будзе…

Міхась. Што мама кажа! Мама яшчэ маладая, здаровая, мама яшэ доўга пажыве.

Марыя. Мусіць не, мусіць не… (цалуе яго яшчэ раз, робіць рукой знак крыжа над яго галавой і закрывае вочы рукой, каб закрыць сьлёзы).