Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 3.

Сьцяпан (адзін).

Сьцяпан. Душна мне ў гэтым доме, ох, як душна!.. (апранаецца і выходзіць праз галоўныя дзьверы).


ЗЬЯВА 4.

Марыя, Міхась (уваходзяць).

Марыя (паглядзеўшы, што ўжо няма мужнінага паліта). Бацька ўжо нейдзе пайшоў… Ну, дык сядай цяпер, Міхась, кажы мне, што думаеш рабіць, куды ехаць? чаму ты кінуў думку, каб падгатавацца да экзаменаў?..

Міхась. На што мне гэтыя экзамены?! Шчасьце яны мне ў жыцьці дадуць? Я хачу жыць!.. Я паеду на вёску да свайго прыяцеля… Наша вёска цёмная… Я хачу занесьці на вёску трохі сьвятла… Хачу сядзець у глушы, працаваць, усяго сябе аддаць гэтай рабоце — і быць далей адсюль… ад гэтага пакою (паказавае рукой на покой Матыльды), бо тут я загіну, мама, — пагляд яе страшных вачэй будзіць у маёй душы незямную тугу… Я баюся тут жыць!.. Калі-б яна сягоньня сказала мне: ідзі ў вагонь! — я-б з ахвотай кінуўся ў полымя! Яна мае дзіўную ўладу над маёй душой.

Марыя. Ну, што-ж, Міхась… Калі табе здаецца, што гэтак для цябе ляпей, — едзь, уцякай… Усе ўцякаюць з гэтага дому, хутка і мяне ўжо тут ня будзе, — едзь і ты!

Міхась. Што мама кажа? Чаму мамы тут ня будзе?!

Марыя. Так трэба, сынок, так трэба… Едзь на вёску да свайго прыяцеля, жыві там і рабі тамака