Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Матыльда. Шкода! Значыцца я ніколі не пабачу свайго двайніка. Хацела-б я, прынамся, бачыць хоць партрэт яе…

Сьцяпан. О! гэтага вы так сама не пабачыце… Хаця… можа… Але, зрабеце ласку, выбачайце, што я пры першым знаёмсцьве гэтак прывітаў вас, але такое дзіўное здарэньне!.. Апрача таго, я чалавек нэрвовы, а тут яшчэ гэтая пагода… вясна… Мяне страшэнна нэрвуе вясна!.. Калі паплывуць хутка-хутка па небе гэтакія абрыўкі веснавых вобалакаў, калі ў паветры запахне першым веснавым пахам, — тады я, як адурэўшы… Мабыць усе старыя людзі ня любяць вясны, бо яна збуджанай да жыцьця натурай напамінае ім, што вясна іхняга жыцьця ўжо прайшла, прыйшла восень, а недалёка ўжо і… зіма…

Матыльда. Мастак не павівен палохацца пары году. Ён знае вясну свае збуджанае душы, лета свайго мастацтва і восень трыумфу.

Сьцяпан. Не, пані! Я не мастак. Я чорнарабочы, я шарманшчык, але я не мастак… І ніколі ім ня быў, і зрабеце ласку гэтак не жартаваць.

Матыльда. Я не жартую. Я ведаю, што ў вашай душы сьвяты вагонь не пагас. Ёсьць людзі, якія родзяцца на сьвет з малой гэтакай іскаркай у душы, і толькі ў іх мала сіл, каб гэтую іскарку разьдзьмухаць у вялікае полымя. Іншыя, наадварот — дзьмухаюць, як кавалі, ў сваю пустую ахаладзеўшую душу і ня могуць разьдзьмухаць навет малюсенькага аганька, навет такога, як… у самвары.

Сьцяпан. Пані — паэтка!

Матыльда. Не. Я нішто… А можа я такая, як і вы, ня маючая сіл разьдзьмухаць іскарку свае душы. Вы — мастак, і вы баіцёся гаварыць аб мастацтве, дзеля таго, што ня хочаце разьдзіраць раны