Калі-ж у гэту ясну ціху ноч
прыйшлося ўжо расстацца мне з табою,
бо гэтых зорак ты была сястрою, —
мне сэрца аблілось крывёю:
я — сын зямлі, ты — неба доч.
І з крыўдаю ў душы пайшоў я проч,
ды йзноў сустрэнуўся з зямлёю
у гэту ноч…
|}
Упачатку дэклямацыі ціха выходзіць з свайго пакою Матыльда, апіраецца аб дзьверы і слухае.
Міхась (скончыўшы дэклямаваць, пад ўплывам яе вачэй аглянуўся і зьдзівіўся). А!.. хто пані?
Матыльда. Я тут наняла гэты пакой… Я слухала вашую дэклямацыю… вы, калі ласка, выбачайце… Мне гэты верш страшэнна спадабаўся. Я яго яшчэ нідзе ня чытала… Чый гэта верш? можа ваш?
Міхась (саромяючыся). Мой…
Матыльда. Віншую вас, віншую, — у вас запраўдны талент… Але яшчэ нешта скажу: вы ня ведаеце, чаму я гэтак асабліва зацікавілася вашым вершам… Падобную думку я знайшла ў вадным вершу ў альбоме мае нябошчыцы маці. Думка тая самая, навет абразы падобныя, толькі інакшая форма… Вось калі хочаце, я вам прачытаю…
Міхась (я. в.) О, калі ласка!..
Матыльда (ідзе на часіну ў свой пакой, варочаецца з альбомам у ручцэ і сядае на канапе). Вось ён… Я яго вам прачытаю… (чытае):
Вось зазіхацелі ўжо на небе зоркі, |