Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

танцуюць, любяць… Я ведаю, як яны жывуць!.. А з мяне, калі-б я пачаў, так, як яны, ўсе пачалі-б сьмяяцца… Бо я няшчасны не па сваёй віне, бо я… калека!..

Марыя. Дзіця маё! Ты сам ня ведаеш, як раніш маё сэрца… Што я вінавата? што я вінавата?! Я шчасьця для цябе жадаю!.. Калі шчасьця я табе даць не магу, — што-ж я вінавата?.. (плача).

Міхась (абыймае яе). Ня плачце, мама! І калі я нешта гэтакае сказаў, дык выбачайце… Мама ня ведаеце? Я маме яшчэ нічога не казаў… Я вершы пачаў пісаць… Чытаў іх аднаму свайму прыяцелю… Кажа, што добра, але мне не да твару пісаць гэтакія рэчы… Чаму, мама? Ці дзеля таго, што я — калека?

Марыя. Ня думай аб гэтым, дзетачка! Ну, прачытай мне вось лепш сваё вершы.

Міхась. Зараз, мама… (вымае з кішані паперку і чытае).

Між зор спаткаўся я з табою,
разам мы йшлі па небе ў ясну ноч;
а зоры нам глядзелі ў сьлед з жальбою,
бо зайздравалі шчасьця мне з табою
у гэту ноч…
Калі-ж у гэту ясну, ціху ноч
прышлося ўжо расстацца мне а табою,
бо гэтых зорак ты была сястрою, —
мне сэрца аблілось крывёю:
я — сын зямлі, ты — неба доч.
І з крыўдаю ў душы пайшоў я проч,
ды йзноў сустрэнуўся з зямлёю
у гэту ноч…

Марыя. Міхась! хто яна? Ты, мабыць, знайшоў сабе якуюсь… Любіш?

Міхась. Не, мама, я скажу маме праўду… Я яшчэ нікога ня знаю, нікога ня люблю… Я толькі гэ-