Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выйдзе. Можа йзноў устроюся ў Chateau de Fleurs, а можа яшче дастану вучняў…

Марыя. Ведама, што без работы ня будзеш, ня смуцься… Музыкі заўсёды патрэбны… Толькі-ж хутка варочайся…

Сьцяпан. Я не ўзабаве… (жэст галавой у бок пакою Матыльды). Хто яна?

Марыя. Хто такі?

Сьцяпан. (я. в.). Ну, яна!

Марыя. Ах, ты аб гэтай!.. Ня ведаю, яшчэ ня пыталася, але мне здаецца, што будзе добрая кватарантка, сымпатычная такая…

Сьцяпан. Мне гэта страшэнна не падабаецца, толькі непарадак… Так мне гэтага не хацелася!

Марыя. Я думаю, што яна нам перашкаджаць ня будзе.

Сьцяпан. Ну, Бог з ёй, каб толькі акуратна плаціла…

Марыя. Заплаціла наперад за ўвесь месяц.

Сьцяпан. Ну добра… Я пайду ўжо… (пайшоў).


ЗЬЯВА 4.

Марыя, Міхась.

Марыя (падыходзіць да Міхася, мягка). Чаго ты такі сягоньня, скажы? Я-ж твая маці. Каму-ж, калі ня мне, расказаць усё сваё гора? Ніхто цябе гэтак не зразумее, як я!

Міхась. Мама! мама мне крыўду вялізную зрабіла!

Марыя. Я? табе?! што ты, сынок?!

Міхась. (горка). Нашто я радзіўся на сьвет? Якое права бацькі маюць даваць сваім дзяцём жыцьцё, ня ведаючы, мо’ дзеці пасьля за гэта будуць іх