Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне страх бярэ. Я яго гукну: „Міхась, што ты?“ — Ён толькі гляне на мяне сваймі смутнымі вачыма, скажа толькі: „Нічога, мама“ — дый узноў маўчыць… Ты будзь да яго ласкавы… Ён адзін раз пачаў мне сваю душу адкрываць, „бацька — кажа — і я, мы як чужыя. Ніколі ня гутарыць аб тым, што самае важнае, а толькі: гімназія, служба, служба, гімназія — а ня хоча бачыць, што ў мяне ў душы ёсьць важнейшыя справы“… — Ты будзь да яго ласкавы!

Сьцяпан. Гм… Добра… Пастараюся… Гэта праўда, што мы з ім, як чужыя… Але часу няма займацца сынам, калі ў сваёй душы Бог ведае што!.. Але ты праўду кажаш, праўду…

(Чуваць за сцэнай званок.).

Марыя. Пэўне ён… (адчыняе дзьверы).


ЗЬЯВА 3.

Сьцяпан, Марыя, Міхась.

Міхась. (гарбаты хлапец 18 гадоў), уваходзіць, не распранаецца, але сядае ля вакна і глядзіць на бягучыя на небе вобалакі).

Марыя. Міхась! распранайся! Нікуды ўжо ня йдзі. Хутка будзе абед.

Міхась. Такая харошая сягоньня на сьвеце вясна…

Марыя. Па абедзе пойдзеш.

Міхась. Мне, мама, есьці ня хочацца…

Марыя. Вось табе маеш!.. Як-жа: ня хочацца? Ты-ж нічога ня еў! Трэба есьці, бо глянь, як ты выглядаеш! Паблажэў, пачарнеў…

Сьцяпан. Я, Марыя, на часіну пайду, хутка вярнуся… Трэба спаткацца з Грыгаровічам. Меўся чакаць мяне ў кавярні. Можа з гэтага нешта