Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўжо й пераехала… Нічога, здаецца акуратная будзе… Усё-ж будзе лягчэй.

Сьцяпан. Толькі клопаты ад гэтых кватарантаў і больш нічога! Трэба толькі цясьніцца, а карысьці мала…

Марыя. Усё-ж такі сякая-такая падмога! Табе аднаму цяжка працаваць на нас усіх.

Сьцяпан. Трэба вось, каб Міхалка знайшоў якуюсь работу. Ходзіць хлапец бяз працы… Вучыцца ня хоча, дык хай на службу якую йдзе!..

Марыя. Ён, бедны, цяпер нейкі маркотны…

Сьцяпан. Гультай дый толькі! Хлапец мае ўжо бяз мала восемнаццаць гадоў, павінен ужо думаць аб працы. А ён толькі цягаецца за мной у тэатр або ходзіць няма ведама куды… Павінен ужо працаваць, зарабляць… А ты яму яшчэ тайком ад мяне грошы даеш…

Марыя. Я сама ня ведаю, што з ім рабіць! Была служба ў канцэлярыі — ня хоча! Кажа, што здасьць экзамены і паедзе ў ўніварсытэт.

Сьцяпан (махнуўшы рукой). Эт! нічога з гэтага ня будзе! Гультай хлапец дый апрача таго, — ты распусьціла яго.

Марыя. Эх, Сьцяпан, не кажы гэтак! Ты хаця бацька, мала яго ведаеш. Ты ў душу яго зірні! У яго душа кволая, нешта — якаясь думка бязупынна яго мучае… Што? — я сама не магу ў яго дапытацца… Ты зацеміў[1]? — Ён не такі, як іншыя дзеці. Ён-жа ніколі не засьмяецца. Усьцяж толькі думае якуюсь сваю думу. Заўсёды адзін — таварышы да яго ня прыходзяць… Часам сядзе, вось на гэтай канапе, і сядзіць — сядзіць, глядзіць кудыйсьці ўперад, ажно

  1. замеціў