Перайсці да зместу

Старонка:Цені (1920).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калекая душа!

Але хто ня быў калекай, калі першы раз збудзілася ў душы вясна, калі маладыя рукі трашчэлі абхоплюючы зданьнё, калі скрыўлены болем твар туліўся не да грудзей каханкі, а да сьцюдзёнае змочанае ўласнымі сьлязьмі падушкі?!.

І вось зьявілася Яна, каторая паветра сям’і атруціла сваім шалёным подыхам. Ці выклікаў Яе няшчасны хлапец, які ў сваім безнадзеяньні грыз у бязсонныя ночы свае рукі, ці навеяў яе веснавы вецер разам з абрыўкамі белых хмарак, ці жыла яна ўжо тут — у душах гэтых бедных людзей — ужо даўно, ды толькі сягоньня лёс прысудзіў Ёй прыняць відзімы кшталт?

І пачалі хворыя душы разьдзіраць свае незагоеныя раны.


ЗЬЯВА 1.

Марыя, Матыльда (за сцэнай).

Як завеса адчынілася, праз нейкі час на сцэне нікога нямашака. Пасьля, з левых дзьвярэй уваходзіць Марыя з міскай і жбаночкам, ідзе ў правыя дзьверы. Хутка варочаецца назад, але на палове дарогі затрымалася і ўзноў падходзіць да правых дзьвярэй.

Марыя (немаладая замужка, твар інтэлігентны і добры: на галаве ўжо ёсьць сівыя валасы; апрануўшыся скромна ў цёмных колерах, але чыста і хораша). Ці пані нічога больш ня трэба?

Матыльда (за сцэнай). Не. Дзякуй, Нічога.

Марыя. Як пані што будзе патрэбна, гукнеце мяне калі ласка… Я буду ў кухні.

Матыльда (як выш.). Добра. Дзякуй.

Марыя (йзде ў левыя дзьверы). Дзякуй Богу, што ўдалося нарэшце знайсьці кватарантку! Усё-ж лягчэй будзе!.. (выходзіць).