Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6

Нацполітыка маршала
Беларусьсю панавала.
Мова, школы, песьні, клюбы
ахвярованы на згубу.
А для ўцехі ад дасады
працу вынайшлі для „Рады“ —
„Радзе“ даў маршал правы —
абеларушваньне царквы.
На царкоўны гэты звон
зброд ляцеў з усіх старон.
— Новы курс! Віват! Ідэя!..
Павятовы вырас дзеяч.
Хоць і новыя турботы,
дый ня ушкодзіць заработак.
„Сьвяты божа“, — „Ойча наш
пераклаў падхалімаж…
Веру ў бога, веру ў маць
пусьціць ён, каб праканаць —
што ідзе і блізка мусіць
адраджэньне Беларусі.