Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7

Злоты надбавяць, —
ён возьме нагрузку
ўгаварваць
маліцца
па-беларуску.
Едзе ў раёны.
Ля цэрквы мясцовай
перад сялянствам
разводзіць прамову:

— Выхаваньня
моральнага
быць ня можа
без выкладаньня
закону божага.

А каб лягчэй
успрымалі галовы,
мальбу пераложым
на матчыну мову.

Новая праца
і новыя людзі.