Старонка:Хто вінават?.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ту малазямельнікі ня могуць таму, што ім выбару німа: яны павінны наймацца ў бліжэйшага пана, бо адыходзіць далёка ад сваей гаспадаркі так сама нельга. Паны ведаюць гэта і карыстаюцца таннай працай малазямельнікаў.

Карацей кажучы, польскія паны ўтварылі хітрую сыстэму выцісканьня поту з нашых бедных селян. Але ня толькі бедныя селяне залежаць ад польскіх абшарнікаў. Ёсьць цэлыя вёскі, дзе мала беззямельнікаў. а жыхары вёскі прымушаны працаваць на пана.

Нестача выгану для пасьбы селянскае скаціны прымушае селян прасіць панскага дазволу пасьвіць на панскім выгане, а за гэтае абавязываюцца спаўняць якую-небудзь працу на панскіх нівах ці лугах.

Нестача свайго лесу для будовы так сама ста­віць селян у залежнасьць ад пана, які дае лесу за грошы або за працу. Ёсьць нават вёскі. якія залежаць ад пана толькі таму, што рэчка ці возера ляжыць на панскае зямлі і пан дазваляе паіць селян­скую скаціну з гэнай рэчкі ці возера, калі вёска абавязываецца спаўняць падаткі або працу па загаду пана.

Так акруцілі польскія паны нашую вёску, такую распусьцілі навокала панскую павуціну, што селянам і парушыцца нельга. Яшчэ гарэй стала селянам калі пачала на Беларусі пашырацца прамысловасьць. Прамысловасьць дала ў рукі панам тысячу новых спосабаў карыстацца селянскай працай і зручней выціскаць селянскі пот.

Паны—капіталісты пабудавалі сернічковыя. лесапілавальныя, гарэлачныя і іншыя фабрыкі і заводы, куды йдуць патукаемыя голадам беларускія селяне за танную цану прадаваць свае працоўныя рукі.