Перайсці да зместу

Старонка:Хто вінават?.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

IV.

Як польская шляхта ратуе паншчыну беларусі і ўзмацовываець гвалт і насільства над беларускім народам?

Калі ў сьнежню 1917 года у Meнску на Ўсебеларускім 3‘езьдзе Беларусь была абвешчана Незалежнай Рэспублікай, у якой усе зямельныя абшары і ля­сы пераходзяць ва ўласнасьць працоўнага народу, польская шляхта адразу пачула страшэнную небяспеку дзеля сваіх маёнткаў. А польскіх маёнткаў на Беларусі ёсьць шмат. Ось польскія паны пачалі націскаць на свой урад, каб ён хутчэй бараніў іхнія панскія двары. Польскі ўрад зложаны так сама з польскай зямельнай буржуазіі, сярод якой ёсьць асобы маючыя на Беларусі не адзін дзесятак маёнткаў,—гэты ўрад і сам з вялікай прыемнасьцю прыдушыў-бы беларускі народ, але ў той час яшчэ ня меў аружнай моцы. Быў, праўда, на Беларусі польскі корпус генэрала Давбора-Мусьніцкага, які тварыў такі няслыханы грабёж і столькі катаваў і забіў беларускіх се­лян, столькі спаліў вёсак награбіў дабра ў Беларусі, што нямецкае камандаваньне абязброіла гэты „кор­пус польскіх разбойнікаў“ і выслала яго „у Варша­ву“. Насільства і разстрэлы беларускіх селян учыненыя польскім генэралам былі сустрэчаны польскім урадам з вялікай прыемнасьцю і сам начальнік Рэчы Паспалітай пан Пілсудзкі усенародна дзякаваў Дов-