знізіць цану на працоўныя рукі, каб прымусіць парабкаў пакорна і маўчліва нясьці панскае ярмо. Ня кожны пан лёгка так прыймаець на свой двор парабка, калі даведаецца, што ён адышоў ад другога пана.
А калі згодзіцца ўзяць дык яшчэ менш плаціць і заганяець цяжкай працай.
Малая плата за працу на панскіх дварах залежыць яшчэ ад таго, што апрача парабкаў набіваюцца на працу да паноў малазямельныя селяне, а гэта заўсёды йдзе у крыўду парабкам і на карысьць панам.
Дзеля таго, што лічба малазямельных селян павялічываецца і павялічываецца лічба тайных рук жадаючых працы, дык гэтым плата за працу усё зьменшаецца і зьменшаецца. Адгэтуль зразумела, што парабкі ўсё больш трацяць магчымасьць вылезьці з панскай кабалы, наадварот яны ўсё глыбей улазяць у яе, ўсё менш у іх надзеі на лепшую будучыну. Малазямельныя беларускія селяне так сама залежаць ад польскіх паноў, бо прымушаны частку сваей працы прадаваць панам. На сваей зямлі селянін ня можа пракарміцца, асабліва калі вялікая сям’я і зямля благая. Малазямельны селянін ня можа сабраць са сваей зямлі патрэбную лічбу збожжа. бо ураджайнасьць зямлі малая ад нестачы гною, ад несаўсім добрай апрацоўкі поля за нестачаю лепшых плугоў і барон, ад нестачы семя, ад малых памераў зямлі на якой нельга зрабіць пладазьмену і даць адпачынак зямлі…. А калі здарыцца посуш або пошасьць на жывёлу або хвароба самога гаспадара, тады ня толькі хлеба а нават і бульбы німа.
Ось голад і прымушае малазямельных селян наймацца ў панскія двары на працу, каб зарабіць хлеба.
Плата за працу страшэнна нізкая дзеля таго, што на панскім двару працуюць сталыя парабкі ды і селян малазямельных шукаючых заробку ёсьць шмат.
Тут пан якую хоча цану паложыць—усё роўна працаваць пойдуць, голад прымушае. Падвышаць пла-