Перайсці да зместу

Старонка:Хто вінават?.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У самай цяжкай і невылазнай залежнасьці польскіх паноў знаходзяцца беззямельныя селяне.

Не маючы зямлі, не маючы ні жывёлы, ні хаты, не маючы ніякай ўласьнасьці—беззямельны селянін, гэты вясковы пролетарый прымушан голадам ісьці на панскі двор наймацца парабкам.

Каб уратаваць сябе і сям‘ю сваю ад жабрацтва і галоднай сьмерці беззямельный селянін прадае польскаму пану ўсю сваю працу.

Наняўшыся парабкам у панскі двор ён паступае у поўнае распараджэньне пана або панскага упраўляючага, ад якога атрымлівае куток для жыцьця, пракорм, часамі і асобную плату за працу.

Лічба гадзін працы парабка, характар самой пра­цы, варункі жыцьця і харчаваньня, памер платы за працу—усё гэта залежыць толькі ад панскай ласкі. Прымусіць парабка працаваць ад усходу да заходу сонца бадай без адпачынку—і парабак працуе. Якую захоча пан працу даць парабку—такую парабак спаўняе. Дасьць пан для сям’і парабка замест хаты ста­рую гнілую лазьню або хлеў—парабак сасчаміўшы зубы згаджаецца. Не пакінуць-жа малых дзетак пад голым небам!… Чым корміць пан—хоць бы аднэй бульбай са сьмардзючай капустай—то і ясі, ды дзякуюеш яшчэ. Колькі захоча, пан заплаціць парабку за працу—столькі і дасьць. А пачнеш спрачацца выганіць са двара на холад і голад…

Беззямельны парабак—гэта поўны, безадказны і безбаронны служка польскага пана, гэты панскі раб, лес і жыцьцё якога ў руках польскага пана.

Перайсьці ад аднаго да іншага, шукаючы леп,шых варункаў не заўсёды легкая і простая справа: парабак і яго сям‘я рызыкуюць апынуцца пад голым небам і згінуць ад сьцюжы і голаду. Паны утварылі свой хаўрус і моцна падтрымліваюць адзін аднаго, каб