Старонка:Хто вінават?.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларускіх селян і калечылі іх душу і цела, дзьвесьці гадоў панская шляхта і яе прыслужнікі польскія ксяндзы нішчылі ўсё беларускае, дамагаючыся рожнымі спосабамі апалячыць беларускі народ.

У 1863 гаду вышаў закон, які (быццам-то) скасаваў паншчыну. Беларускія селяне зрабіліся вольнымі людзьмі і артымалі права на зямельную ўласнасьць. Але паны-абшарнікі страціўшы права ўладаць селянамі і карыстацпа іх працай, зноў сталі ўселякімі хітрасьцямі прыціскаць селян, зноў шукалі і знайходзілі выхады, як бы прымусіць селян працаваць на панскіх дварах і нівах.

Карыстаючыся цемнатой і пакорай селян, якія праз дзьвесьці гадоў паншчыны страцілі сьмеласьць і здольнасьць бараніць сябе, польская шляхта год за годам так забрала беларускіх селян у свае лапы, што цяперашня зямельная буржуазія зноў пануе над нашым бедным селянствам. Зноў польскія паны утварылі паншчыну на Беларусь

III.

Сучасная эканамічная залежнасьць беларускага селянства ад польскай зямельнай буржуазіі.

Дзякуючы таму, што польскія паны ў заходняй Беларусі заграбілі ў свае рукі больш як палову ўсей зямлі, лясоў і лугоў, на долю Беларускага селянства засталося так мала зямлі, што яно не мае магчымасьці пракарміцца са сваей зямлі і прымушана прадаваць сваю працу панам, каб крыху палепшыць сваё жыцьцё.